Вы тут

У Беларусі стартавала сацыялагічнае даследаванне «Маладзёжны брэнд»


Рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне «Маладзёжны брэнд» стартавала ў краіне. Яго праводзяць Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў грамадскага аб'яднання БРСМ і асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд». Мэта даследавання — вывучэнне папулярнасці беларускіх і замежных брэндаў і вытворцаў па асноўных групах харчовых і нехарчовых тавараў.


Гэта ўжо другое маштабнае сацыялагічнае даследаванне ў рамках супрацоўніцтва Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і асацыяцыі «БелБрэнд». Папярэдняе праводзілася ў лістападзе 2015 года. Тады было апытана больш за тысячу маладых беларусаў ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў, якія прадстаўлялі асноўныя тэрытарыяльна-эканамічныя зоны нашай краіны. Іх запрашалі зрабіць выбар на карысць любімых вытворцаў ці гандлёвых марак па асноўных групах харчовых і нехарчовых тавараў.

Па выніках мінулага даследавання, сярод малочных прадуктаў найбольшай папулярнасцю ў моладзі карысталася прадукцыя кампаніі «Савушкін прадукт», сярод пельменяў — гандлёвая марка «Бабуля Ганна», а сярод марожанага — марка «Sоlеttо».

Арганізатары маштабнага праекта заклікаюць: калі вам пашанцавала і вы патрапілі ў спіс рэспандэнтаў даследавання «Маладзёжны брэнд-2016», абавязкова падзяліцеся сваім бачаннем лепшых брэндаў, прадстаўленых у Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Хто не любіць «Бабулю Ганну»?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.