Вы тут

Iван Муравейка: «Адчуваецца сувязь рэдакцыi з людзьмi»


Iван МУРАВЕЙКА, пiсьменнiк, ветэран Вялiкай Айчыннай вайны:

— Першае, што вылучае «Звязду» сярод iншых газет, — тое, што яна на чыста беларускай мове. Матэрыялы на роднай мове — сёння не тое што рэдкасць, а ў пэўным сэнсе нават эксклюзiў! Я парэкамендаваў бы моладзi вывучаць беларускую мову ў тым лiку па газетных артыкулах.

«Звязда» заўсёды была для мяне самай лепшай газетай. I не толькi з-за сваёй беларускай каларытнасцi. Калi гартаеш газетныя старонкi, адчуваецца сувязь рэдакцыi з людзьмi. Некалi, як я працаваў у раёнцы, ледзь не палову нумара складалi матэрыялы пазаштатных аўтараў. Цяперашнiя газеты, i рэспублiканскiя, i раённыя, наогул, пабудаваны на публiкацыях сваiх карэспандэнтаў. «Звязда» ў гэтым плане наперадзе: простыя людзi расказваюць пра асабiстыя або суседскiя прыгоды, сваiм жыццёвым досведам дзеляцца знакавыя асобы...

За рубрыкамi асаблiва не сачу. Многiя матэрыялы прыцягваюць маю ўвагу. Асаблiва цiкавая ваша старонка аб культуры. Толькi парэкамендаваў бы аўтарам звярнуць увагу ў тым лiку на народную творчасць.

Былi часы, калi кожная газета рэгулярна публiкавала звароты ў рэдакцыю, лiтаратурныя i гумарыстычныя старонкi. Мы кажам сёння пра крытыку, а дзе яна? З газетных старонак знiк нарыс. «Звязда», мне здаецца, у гэтым плане выйграе.

Фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.