20 Верасень, чацвер

Вы тут

Нядаўнія падзеі могуць аказаць важкі ўплыў на сусветную палітыку


Безумоўна, галоўнай навіной тыдня былі вынікі выбараў у ЗША, што сталі сюрпрызам для большасці. Дональд Трамп, які стаў прэзідэнтам адзінай звышдзяржавы сучаснасці, мае намер рэзка змяніць унутраную і знешнюю палітыку.

Мноства краін, якія былі партнёрамі ЗША да гэтага часу, цяпер спрабуюцьпрадказаць характар магчымых змен пасля займання ім пасады ў студзені 2017 года. Трамп з'яўляецца прыхільнікам ізаляцыянізму, мяркуючы, што чым менш ЗША ўмешваюцца ў розныя справы па-за сваімі межамі, тым лепш для яго дзяржавы. Гэта азначае, што краіны, якія спадзяваліся на ЗША як на гаранта сваёй бяспекі, пачалі адчуваць сябе няўпэўнена. Найбольш складаная сітуацыя ў Японіі, Паўднёвай Карэі і Украіне. Японія і Паўднёвая Карэя баяцца застацца сам-насам з Кітаем, пасля таго, як многія дзесяцігоддзі дапамагалі ЗША ствараць для яго праблемы. Украіна, нягледзячы на падпісанне мінскіх дамоўленасцяў па вяртанні Данбаса, так і не выканала ніводзін пункт пагаднення, што раздражняе Германію і Францыю, але задавальняе ЗША. Цяпер прэзідэнтам ЗША становіцца чалавек з выразна выяўленымі сімпатыямі да Расіі, які можа запатрабаваць выканаць мінскія пагадненні, а, акрамя гэтага, прызнаць статус Крыма ў складзе Расіі. Складанай становіцца і сітуацыя Літвы і Латвіі. Апошнія гады з іх боку гучалі нашмат больш рэзкія заявы ў адрас Расіі, чым ад многіх буйных дзяржаў Захаду. Усё гэта рабілася з улікам магутнай падтрымкі ЗША. А цяпер, цалкам магчыма, адказваць за сапсаваныя адносіны з Расіяй давядзецца самастойна.


Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні выступіла з кансалідаванай пазіцыяй ЕС па Расіі адразу ж пасля праведзенай экстраннай сустрэчы міністраў замежных спраў. Яе сэнс у тым, што нават калі ЗША адмовяцца ад папярэдняй палітыкі санкцый у дачыненні да Масквы, Расія, не змяніўшы сітуацыю ў Крыме і на Данбасе, не атрымае пазітыўных змен з боку ЕС. У той жа час не ўсё так проста. Калі пры Дональдзе Трампе з ЗША ў Расіі пачнецца разрадка, дамовіцца з ЕС, улічваючы, што там 28 дзяржаў, Маскве будзе значна прасцей. Менавіта ЗША з'яўляюцца галоўным фактарам халоднай вайны Расіі з Захадам, і без жадання Вашынгтона яе працягваць, Еўрасаюз сам яе не пацягне.


Выбары ў Малдове і Балгарыі, што прайшлі ў нядзелю, як і чакалася, прывялі на прэзідэнцкія пасады людзей, якія настойваюць на паляпшэнні адносін з Расіяй. Абодва прэзідэнты вылучаліся на выбары пры падтрымцы сацыялістычных партый. Прычым, калі новы прэзідэнт Балгарыі пацвердзіў захаванне курсу на членства ў НАТА і ЕС, і ён не валодае сур'ёзнымі паўнамоцтвамі, то ў выпадку з Малдовай усё інакш. Прэзідэнт Малдовы мае досыць значныя паўнамоцтвы, у тым ліку права роспуску парламента і вылучэння кандыдатуры прэм'ер-міністра. І ён заявіў, што, як і сацыялістычная партыя, якая вылучыла яго, прытрымліваецца курсу на еўразійскую інтэграцыю. У перадвыбарнай агітацыі ён абяцаў таксама захаваць асаблівыя стасункі з ЕС, уключаючы бязвізавы рэжым. Наколькі ён зменіць знешнюю палітыку Малдовы, заняўшы высокую пасаду, мы хутка ўбачым, але для ўзняцця прэстыжу Расіі ў рэгіёне падобныя перамогі маюць значэнне.


Па выніках сустрэч кіраўнікоў урадаў Кітая і Расіі было прынята рашэнне аб заказе ў Расіі двух новых энергаблокаў расійскага дызайну на пляцоўцы Цяньваньскай АЭС. Акрамя таго, плануюцца і іншыя заказы па будаўніцтве атамных станцый на новых пляцоўках у Кітаі, таксама будзе развівацца супрацоўніцтва па плывучых атамных станцыях. Выбар урадам Кітая, які валодае велізарнымі фінансавымі рэсурсамі, менавіта расійскай кампаніі, яшчэ раз характарызуе надзейнасць новых станцый, якія ўзводзяцца Расіяй за мяжой, што супярэчыць агітацыі Літвы супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.


На высокім узроўні адносін, болей сяброўскіх, чым афіцыйных, прайшоў візіт у Беларусь кіраўніка турэцкай дзяржавы. Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў намер садзейнічаць росту тавараабароту і пашырыць кірункі развіцця стасункаў з нашай краінай. Цяперашні тавараабарот — 630 мільёнаў долараў па выніках 2015 года — ужо не адпавядае маштабам супрацоўніцтва. Новай планкай можа стаць тавараабарот памерам у адзін мільярд долараў. І той факт, што ў беларуска-турэцкім бізнес-форуме ўзялі ўдзел дзвесце турэцкіх бізнесменаў, гаворыць аб патэнцыяльным маштабе нашых адносін. Сур'ёзныя перспектывы ёсць у супрацоўніцтве ў сферы машынабудавання. МАЗ ужо ажыццяўляе зборку сваіх машын на тэрыторыі Турцыі, ёсць сэнс тым жа заняцца і МТЗ. Таксама Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць пра зборачныя вытворчасці велікагрузных кар'ерных самазвалаў, дарожна-будаўнічай і кормаўборачнай тэхнікі. Своеасаблівым сімвалам сустрэчы стала адкрыццё Саборнай мячэці ў Мінску. Тым самым Беларусь яшчэ раз пацвердзіла свой статус талерантнай краіны, адкрытай для людзей розных рэлігій.

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук

Загаловак у газеце: Ці чакаць перамен?

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.