21 Верасень, пятніца

Вы тут

Бізнес: ад гандлю да вытворчасці


У Віцебску зарэгістраваныя каля 9 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, каля 3,5 тысячы суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Апошніх — больш за трэць ад усіх у Віцебскай вобласці. Карэспандэнт «Звязды» папрасіў намесніка старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Зінаіду КАРАЛЁВУ расказаць, наколькі эфектыўна працуе недзяржаўны сектар эканомікі.


— Ці ўсяляюць вынікі працы бізнесу аптымізм?

— Нядаўна на пасяджэнні выканкама была агучана адпаведная статыстыка за 9 месяцаў. Вось толькі некалькі лічбаў. Удзел малога бізнесу ў тавараабароце на ўзроўні 20%. Радуе, што толькі каля 30% — у сферы гандлю. А калісьці, вы ж, напэўна, памятаеце, пераважная колькасць дзелавых людзей зарабляла менавіта на перапродажы тавараў.

Наогул прыемна, што з кожным годам павялічваецца актыўнасць у вытворчасці і сферы паслуг. На сёння ад недзяржаўнага сектара эканомікі — каля 10% — будаўнічыя паслугі, 6% — транспартныя. Сярод прыватных вытворчых прадпрыемстваў ёсць і ўнікальныя, напрыклад, пад'ёмнікі з Віцебска экспартуюцца ў розныя краіны. Вядомая за мяжой і фірма, якая можа спраектаваць, зрабіць і ўсталяваць «пад ключ» комплексы па ачыстцы вады. Ёсць і іншыя прыклады.

Наконт напаўнення казны горада: 15—17% паступленняў у кансалідаваны бюджэт склалі падаткі ад плацельшчыкаў недзяржаўнай формы ўласнасці.

— У Віцебску не першы год пры падтрымцы гарвыканкама праходзяць бізнес-форумы. Зразумела, што гэта спрыяе развіццю дзелавой ініцыятывы. А чым яшчэ мясцовая ўлада дапамагае прадпрымальнікам?

— Мы падтрымліваем ідэі прадпрымальнікаў і словам, і справамі. Гатовы супрацоўнічаць па любых кірунках. Падказваем, дзе арандаваць памяшканне, спрыяем заключэнню інвестыцыйных дагавораў, па-добраму лабіруем інавацыі.

Пры гарвыканкаме створаны спецыяльны савет па падтрымцы прадпрымальніцтва. Сярод яго членаў разам з дзяржаўнымі служачымі ёсць і прадстаўнікі бізнесу. Савет абмяркоўвае розныя пытанні, праблемы, імкнецца разам знайсці спосабы і шляхі іх вырашэння.

— Зінаіда Аляксандраўна, ці ёсць у Віцебску добрыя прыклады прыватна-дзяржаўнага партнёрства?

— У Віцебску разам з прыватным бізнесам актыўна рэалізуюцца праекты па развіцці магазінаў «крокавай даступнасці». У прыватнасці, горад супрацоўнічае з гандлёвай фірмай «Веста» (віцебскі першапраходзец бізнесу ў сферы гандлю. — А.П.).

Спрыяем будаўніцтву аўтамыек па прынцыпе самаабслугоўвання. Адна з іх на вуліцы Ленінградскай. Яна працуе круглыя суткі. Раней там было балота, а цяпер, дзякуючы дзелавой ініцыятыве, можна не толькі памыць машыну, але і зрабіць рамонт, наведаць кафэ, адпачыць. Мы ўдзячныя тым, хто рэалізаваў гэту цікавую ідэю. І надалей будзем падтрымліваць усе добрыя пачынанні.

У прыватна-дзяржаўнага супрацоўніцтва добрыя перспектывы. Такое партнёрства павінна развівацца. Яно спрыяе вырашэнню многіх задач. Напрыклад, па стварэнні новых рабочых месцаў. Каля 40% занятых у нас — у недзяржаўным сектары эканомікі, у тым ліку ў малым і сярэднім бізнесе.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

І павышаць эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады.

Грамадства

Якіх педагогаў  хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

Якіх педагогаў хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

​Для сістэмы дадатковай адукацыі ўласцівы адкладзены ў часе эфект.

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор!