Вы тут

Учора ў шырокі пракат выйшла кінастужка «28 панфілаўцаў»


А ўжо сёння гэты фільм пра подзвіг пакажуць у кінатэатры ва Уздзе.


Перад сеансам прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў раскажуць мясцовым жыхарам аб іх земляку — Паўлу Гундзіловічу, ураджэнцу вёскі Ліцвяны, чый подзвіг быў незаслужана забыты.

Наш зямляк камандаваў той самай 4-й ротай 1075-га стралковага палка 316-й стралковай дывізіі, якая 16 лістапада 1941 года ў раёне раз'езда Дубасекава спыніла наступленне 50 нямецкіх танкаў. Праўда, у ліку тых 28 герояў імя нашага земляка не значыцца. А між іншым, Павел Гундзіловіч камандаваў ротай у 140 чалавек. Менавіта яго байцы, абараняючы Маскву, утрымлівалі пазіцыі на Валакаламскім напрамку паўтара месяца. Загінулі амаль усе.

Ёсць інфармацыя, што менавіта Павел Гундзіловіч упершыню агучыў імёны 28 панфілаўцаў — тых, каго ўспомніў. Сярод іх былі забітыя і зніклыя без вестак. Можна сказаць, што менавіта наш зямляк паспрыяў таму, што гэтыя людзі атрымалі найвышэйшыя ўзнагароды. А сам ён адзначаны нічым не быў.

У тым баі яму пашчасціла — ён выжыў. Але варожая куля дагнала яго ў 1942 годзе.

Вераніка КАНЮТА

kаnуutа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Забыты герой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.