Вы тут

У нядзелю адбудзецца ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Беразіно-2016»


У нядзелю, 27 лістапада, на Брылёўскім полі ў Барысаўскім раёне адбудзецца ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Беразіно-2016».


Фестываль праілюструе пераправу Напалеона цераз Бярэзіну каля беларускіх вёсак Студзёнка і Брылі. Тады, 204 гады таму, руская армія спрабавала акружыць абяскроўленыя войскі французскага імператара і канчаткова іх знішчыць. Бітва стала настолькі знакавай, што ў французскай мове з'явілася новае слова — «berezіna», якое азначае крушэнне ўсіх надзей. Ваенна-гістарычны фестываль, прысвечаны гэтаму змаганню, ужо даўно набыў міжнародны статус. На свяце чакаюць гасцей і ўдзельнікаў з Расіі, Украіны, краін блізкага і далёкага замежжа. У праграме таксама ўскладанне кветак да помнікаў рускім воінам, французскім салдатам, памятнага знака «Смутак і пакланенне», наведванне музея, майстар-класы па танцах, кірмашы-выставы народных рамеснікаў, інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Сустрэча на пераправе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.