Вы тут

Зоркі эстрады дадуць дабрачынны канцэрт у падтрымку маленькага Елісея


У рамках марафону "Усе фарбы жыцця для цябе" Мінская абласная арганізацыя БРСМ арганізуе ў гарадскім Доме культуры Слуцка (у 18 гадзін) дабрачынны канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады Славы Нагорнага і Лесі Кодуш, Наталлі Тамэлы, шоу казацкай песні "Маме падабаецца", Turan Dy, Дзядзькі Вані, Дзмітрыя Каралёва, салістаў Нацыянальнага цэнтра імя Мулявіна, групы "PROвакацыя", дома брэйк-данса HUNTERS і іншых. У ролі вядучага канцэрта выступіць Яўген Булка.


Усе выручаныя сродкі ад яго будуць накіраваны на лячэнне Елісея Серага. Барацьба за жыццё дзіцяці пачалася яшчэ ўлетку, калі яму паставілі дыягназ "нейрабластома насаглоткі з паразай глядзельных нерваў". Маці хворага дзіцяці звярнулася ў Слуцкі раённы камітэт ГА "БРСМ" з просьбай аб дапамозе. Тут жа валанцёры руху "Добрае Сэрца" размясцілі інфармацыю ў сацыяльных сетках з прызыўнымі пастамі пра выратаванне маленькага земляка, вельмі аператыўна вырабілі і размясцілі ўлёткі з рэквізітамі для пералічэння сродкаў на лячэнне, таксама была створана група ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте", дзе можна даведацца пра стан здароўя дзіцяці і аказаную сям'і хлопчыка дапамогу.

Маленькі Елісей зараз марыць толькі пра адно - паляцець туды, дзе яго чакаюць добрыя ўрачы і дзе яму вярнуць здаровае дзяцінства. А пакуль яго будні - шэрыя і аднастайныя: кропельніцы, таблеткі, блокі хіміятэрапіі і…чаканне.

Мінская абласная арганізацыя  БРСМ заклікае ўсіх неабыякавых людзей з добрымі сэрцамі прыняць удзел 9 снежня ў абласным дабрачынным марафоне "Усе фарбы жыцця для цябе" і ўнесці пасільную лепту ў выратаванне жыцця маленькага Елісея! Усе грашовыя сродкі ад рэалізаванай выставачнай прадукцыі і продажу квіткоў на канцэрт у падтрымку Елісея Серага будуць накіраваны на лячэнне хлопчыка.

Мінскі абласны камітэта БРСМ стаяў ля вытокаў дабрачыннага марафону "Усе фарбы жыцця для цябе". У 2009 годзе адбылася першая дабрачынная акцыя ў горадзе Маладзечна. З таго моманту сіламі актывістаў Саюза моладзі Міншчыны арганізавана і праведзена 19 дабрачынных марафонаў, дзякуючы чаму ўдалося выратаваць і аказаць пасільную дапамогу больш чым дваццаці хворым дзецям на суму звыш 320 000, 00 беларускіх рублёў. Маштаб добрых спраў валанцёраў руху "Добрае Сэрца" прысталічнага рэгіёну выклікаў шырокі рэзананс і ўжо ў 2015 годзе марафон "Усе фарбы жыцця для цябе" набыў статус рэспубліканскага. Так, у гэтым годзе дабрачынныя мерапрыемствы ў імя выратавання жыццяў дзяцей і маладых людзей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. Мінская ж вобласць завершыць серыю марафонаў праектам "Слуцк - ад сэрца да сэрца". Валанцёры Міншчыны ўпэўненыя, што, аб'яднаўшы намаганні, можна  падарыць жыццё маленькаму Елісею! І гэта будзе найлепшым навагоднім падарункам…

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.