Вы тут

Ці заўсёды агрэсіўныя паводзіны жывёлы сігналізуюць аб хваробе?


Што агуль­на­га ў ча­ла­ве­ка і бра­тоў яго мен­шых? Ці заў­сё­ды агрэ­сіў­ныя па­во­дзі­ны жы­вё­лы сіг­на­лі­зу­юць аб хва­ро­бе? Якія асаб­лі­вас­ці па­во­дзін на­сель­ні­каў заа­пар­каў і ча­му нель­га ад­пус­каць іх на во­лю, рас­ка­за­ла Але­на Бад­ро­ва, ма­лод­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Мінск­ага заа­пар­ка.


— Пры якіх абставінах здаровая дзікая жывёла можа паводзіць сябе агрэсіўна ў адносінах да чалавека?

— Дзікія жывёлы да людзей не ідуць, наадварот, яны хаваюцца. Нават мядзведзь-бадзяга, які прачнуўся раней часу, можа напасці на іншых жывёл, а вось на чалавека — у крайнім выпадку і, як правіла, у адказ на агрэсію. Любая агрэсія звера — матываваная: ён змагаецца за ежу, тэрыторыю, самку, патомства. Калі няма матывацыі — гэта праява хваробы.

Усе жывёлы — і дзікія, і свойскія — паводзяць сябе крыху дзіўна ў шлюбны перыяд. Зрэшты, і паводзіны закаханых людзей камусьці збоку могуць здацца не зусім звычайнымі.

У такі перыяд дзікія жывёлы, напрыклад самцы аленяў, актыўна абараняюць сваю тэрыторыю. Яны б'юць саперніка-самца капытамі, рагамі, гучна «трубяць», апавяшчаючы супляменнікаў пра тое, што тэрыторыя занятая. Чалавеку ў гэты час лепш не трапляць у «аленевыя» ўладанні.

Што тычыцца хатніх жывёл, то ўсе, напэўна, чулі начныя «канцэрты» катоў у сакавіку. Так самцы адпужваюць сапернікаў, паведамляюць аб сваіх намерах, увогуле, даюць волю асноўнаму інстынкту, які заклікае жывёл да размнажэння.

Але найбольшую небяспеку ўяўляюць самкі з дзіцянятамі. Напрыклад, мядзведзіца можа напасці на чалавека, калі паблізу знаходзяцца медзведзяняты. Гэта характэрна не толькі для драпежнікаў, але нават і для цалкам міралюбівых жывёл. І нават дамашняя кошка будзе шыпець і кусацца, калі чалавек паспрабуе дакрануцца да яе кацянят.

— Ці ёсць узаемасувязь паміж агрэсіўнымі паводзінамі жывёл і рознага роду прыроднымі з'явамі? Вось, напрыклад, па Нясвіжы шпацыраваў даволі агрэсіўны дзік, яго нават давялося застрэліць, меркавалі таксама, што ён хворы на шаленства. Але як нам паведамілі супрацоўнікі Нясвіжскай раённай ветэрынарнай станцыі, згодна з вынікамі лабараторнага даследавання, дыягназ не пацвердзіўся...

— Любая прыродная з'ява, якая выходзіць за межы звыклай сітуацыі, выклікае ў жывёлы стрэс. Найбольш востра развіта інтуіцыя і, адпаведна, рэакцыя на прыродныя катаклізмы ў дзікіх прадстаўнікоў фаўны: яны пакідаюць звыклае месца, адчуваючы небяспеку.

— Як сябе паводзіць чалавеку, каб не выклікаць агрэсію жывёл?

— Каб не стаць ахвярай, напрыклад, дваровых сабак ці дзікай жывёлы, нельга іх правакаваць. Не чапайце прыплод ці цяжарных самак, не чапайце ежу жывёл і не занадта шуміце ў лесе, увогуле, не турбуйце жывёл у месцах іх пражывання. Нават калі корміце бяздомную кошку і выпусцілі з рук прызначаную ёй ежу, не падымайце яе, каб даць з рук другі раз. Кошка гэты кавалак ужо лічыць сваім, і такі «замах» ёй не спадабаецца.

Самы агрэсіўны чалавек — той, якога загналі ў кут. У поўнай меры гэта адносіцца і да жывёл — ад безвыходнасці яны становяцца агрэсіўнымі. Таму заўсёды дайце зверу магчымасць адступіць. Таксама заўважу, што ў зграі бадзяжных сабак самым агрэсіўным будзе дробны, нервовы, пісклявы, а не вялікі і ўпэўнены ў сабе.

— Алена Ільінічна, а вашы гадаванцы не баяцца людзей?

— Хто ў якім асяроддзі вырас, той яго і лічыць сваім. Нашы гадаванцы ўпэўненыя, што яны таксама «людзі». Калі іх выпусціць у прыроду, яны не будуць баяцца людзей, пры сустрэчы з чалавекам не будуць уцякаць, хавацца. Калі ж чалавек, заспакоены такімі паводзінамі, паспрабуе ўступіць у кантакт з жывёлай, памацаць яе ці пагладзіць, прыродныя інстынкты возьмуць верх: жывёла можа напасці на чалавека і нават пагражаць яго жыццю. Заапаркаўскія жывёлы не ўмеюць ні паляваць, ні абараняцца ад іншых жывёл, і ў прыродзе яны проста загінуць.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Браты меншыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.