Вы тут

Магіляўчанка забіла свайго «грамадзянскага» мужа


Дзевяць наступных гадоў 48-гадовай магіляўчанцы давядзецца правесці ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Такое рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Магілёва за забойства ёю «грамадзянскага» мужа (частка 1 артыкул 139 КК Рэспублікі Беларусь).


— Усё здарылася пасля таго, як гэта жанчына з сябрам добра выпілі і ляглі спаць пад уключаны тэлевізар, — расказала падрабязнасці старшы памочнік пракурора вобласці Алена Шумейка. — Сябра заснуў, а калі прачнуўся апоўначы, жанчына паведаміла яму, што ёй спадабаўся мужчына, якога паказвалі па тэлевізары. Той усур'ёз успрыняў гэтую інфармацыю, завязалася бойка, у выніку якой жанчына нанесла яму смяротныя нажавыя раненні ў грудзі. Мужчына памёр на месцы.

Абвінавачаная віну прызнала часткова, паколькі лічыла, што абаранялася ад нападу п'янага чалавека. Аднак суд, улічваючы яе асобу і ўсе абставіны справы, прызнаў жанчыну вінаватай у супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Да чаго даводзіць рэўнасць

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.