Вы тут

З'явіўся змешаны накірунак праезду Мінск — Брэст — Камянец і назад


Беларуская чыгунка і «Брэстаблаўтатранс» прапанавалі пасажырам новы від паслугі: адначасовае афармленне праезду ў прамым змешаным накірунку чыгуначным і аўтамабільным транспартам (цягнік і аўтобус) па маршруце Мінск — Брэст — Камянец і назад.


Са сталіцы да Камянца ў Брэсцкай вобласці пасажыры могуць дабрацца, адначасова аформіўшы праезд у любой касе Беларускай чыгункі, якая ажыццяўляе продаж праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальнага кірунку, на цягнік №607 Мінск — Брэст і аўтобусны рэйс №379 Брэст — Камянец. Перасадка ў аўтобус будзе на прыгарадным чыгуначным вакзале ў Брэсце, расказалі ў прэс-цэнтры магістралі.

У зваротным кірунку, выязджаючы з Камянца, білеты на аўтобусны рэйс №384 Камянец — Брэст і цягнік №652 Брэст — Мінск можна адначасова аформіць у касах аўтастанцыі Камянец з аналагічнай перасадкай у Брэсце.

Продаж праязных дакументаў для праезду з Мінска да Камянца і назад заканчваецца за гадзіну да адпраўлення цягніка (аўтобуса) з пачатковай станцыі маршруту іх накіравання.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: У Камянец — на змешаным маршруце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.