Вы тут

Жанчына трымала наркотыкі ў сваіх мыліцах


У сталіцы па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў затрымалі 32-гадовую раней неаднаразова судзімую за аналагічныя злачынствы мінчанку.


— Падчас асабістага вобыску затрыманай у мыліцах, якія яна выкарыстоўвала для хадзьбы ў сувязі з пашкоджаннем сцягна, быў знойдзены тайнік, — расказала афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — У ім знаходзіўся пакет з парашком белага колеру. Па заключэнні эксперта, апошні ўяўляў сабой асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Па гэтым факце заведзена крымінальная справа, жанчыне пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў. Цяпер правяраецца датычнасць затрыманай да збыту псіхатропаў на тэрыторыі Цэнтральнага раёна сталіцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Наркотыкі ў... мыліцах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.