Вы тут

МУС выканала ўсе пастаўленыя перад ведамствам задачы ў 2016 годзе


Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.


"Хоць няшмат, але мы палепшылі асноўныя паказчыкі нашай работы. Тыя крытэрыі, якія былі закладзены ў ацэнку нашай дзейнасці, сведчаць аб тым, што Міністэрства ўнутраных спраў выканала ўсе пастаўленыя перад намі задачы ў 2016 годзе, у тым ліку і па барацьбе з найбольш небяспечнымі відамі злачынстваў, па павелічэнні раскрывальнасці гэтых злачынстваў, па прафілактыцы і гэтак далей", - расказаў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, адной з тэм даклада таксама сталі вынікі работы праваахоўнікаў па кантролі за аднаўленнем сельскагаспадарчай тэхнікі і падрыхтоўкай яе да пасяўной. "Такое распараджэнне нам даў Прэзідэнт, і Міністэрства ўнутраных спраў з Генеральнай пракуратурай кантралююць ход аднаўлення страчанай або разукамплектаванай сельскагаспадарчай тэхнікі ў СВК і іншых прадпрыемствах", - растлумачыў кіраўнік ведамства.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.