Вы тут

Мінінфарм абнавіў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў


Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.


У адпаведнасці з пунктам 2 пастановы Савета Міністраў ад 23 красавіка 2007 года "Аб парадку вядзення і апублікавання рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў" размяшчаем поўны спіс забароненых у нашай краіне матэрыялаў.

У абноўлены спіс увайшлі шэраг кніжных і друкаваных выданняў, відэаматэрыялы, групы і старонкі ў сацыяльных сетках, розная прадукцыя, сайты і артыкулы. Так, у яго трапіў шэраг кніг расійскага выдавецтва "Алгарытм" грамадска-палітычнай і гістарычнай накіраванасці. Пад забаронай і шэраг выданняў "Праваслаўнай ініцыятывы". Экстрэмісцкімі прызнаныя некаторыя друкаваныя выданні, прысвечаныя ісламу. Тое ж самае тычыцца "Майн Кампф" Адольфа Гітлера і іншых кніг пра нямецкі дыктатара. Экстрэмісцкай таксама прызнаны шэраг прадукцыі (значкі, стыкеры, налепкі, манеты, гурткі і да т.п.) з нацысцкай сімволікай. У спіс трапілі таксама аўдыё- і відэаматэрыялы, карыстальнікі і суполкі ў сацыяльных сетках Вконтакте, Facebook і Twitter.

Міністэрствам інфармацыі прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў dengi-srochno.by, dengi-bystro.by, zaem-vsem.by, fxline.by, landing.fxline.by, streamforex.by, weltrade.ru, by.weltrade.com, stforex.com, ru.mtrading.com, mtrading.by, якія размяшчалі неналежную рэкламу аб прадастаўленні мікрапазык неабмежаванаму колу асоб фізічнымі асобамі, не ўключанымі ў рэестр мікрафінансавых арганізацый. Інфармацыйныя рэсурсы fxline.by, landing.fxline.by, streamforex.by, weltrade.ru, by.weltrade.com, stforex.com, ru.mtrading.com, mtrading.by размяшчалі рэкламу дзейнасці па правядзенні аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі суб'ектамі, якія не ўключаны ў рэестр форэкс-кампаній.

У абноўлены спіс таксама трапіў сайт Sputnik & Pogrom. Суд Цэнтральнага раёна Мінска на аснове экспертнага заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі прызнаў матэрыялы гэтага сайта экстрэмісцкімі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.