Вы тут

У Нігерыі памёр 93-гадовы бацька 203 дзяцей


Ён меў 130 жонак, паведаміла газета Dаіlу Trust.


Мусульманскі прапаведнік Альхаджы Махамед Абубакар Бэла Масаба яшчэ пры жыцці быў прызнаны «супермнагажэнцам». У адным з інтэрв'ю Масаба прызнаўся журналістам, што самае цяжкае ў яго жыцці — даць рады ўсяму гэтаму неймавернаму ліку дамачадцаў і што «яго выратоўвае толькі дапамога Усявышняга».

Погляды Масабы на сям'ю ўхвалялі далёка не ўсе. Калі яму было яшчэ 84 гады, а жонак і дзяцей было толькі 86 і 170 адпаведна, ісламскі суд патрабаваў ад яго пакінуць сабе толькі чатырох жонак, як належыць паводле Карана. Інакш яму пагражалі пакараннем смерцю. У адказ Масаба заявіў, што ў святым пісанні нідзе не ўпамінаецца пра пакаранне за наяўнасць больш як чатырох жонак.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.