Вы тут

Будаўнікам параілі эканоміць


Сёння будаўнічую галіну неабходна арыентаваць на далейшае зніжэнне выдаткаў і стварэнне камфортнага і зручнага жылля, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль КАЛІНІН падчас выніковай калегіі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.


У прыватнасці ён адзначыў, што летась у краіне ўведзена 4 млн 285 тысяч квадратных метраў жылля, з іх з дзяржпадтрымкай — 992 тысячы квадратных метраў пры заданні 840 тысяч «квадратаў». «Шмат чаго за гэты час зроблена і па зніжэнні выдаткаў, але пакуль прапановы перавышаюць пакупную здольнасць. Значыць, наша задача — яшчэ больш сур'ёзна заняцца зніжэннем выдаткаў у жыллёвым будаўніцтве», — лічыць намеснік прэм'ер-міністра.

Паводле яго слоў, над гэтым пытаннем цяпер працуе навуковая супольнасць, праекціроўшчыкі, спецыялісты Мінбудархітэктуры. Шукаюцца варыянты, дзе можам яшчэ сэканоміць, але пры гэтым нельга забывацца пра якасць. Трэба ствараць камфортнае і зручнае жыллё. «Цяпер неабходна больш уважліва пераглядаць праектныя рашэнні, калі пры правядзенні экспертызы не будуць прапускацца спрошчаныя варыянты. Бо трэба ствараць комплексную забудову жылога асяроддзя», — растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Анатоль Калінін прызнаў работу будаўнічай галіны ў 2016 годзе здавальняючай. «У краіне рэалізавана шмат праектаў, пры тым што істотна скараціўся аб'ём інвестыцый. Калі б інвестыцыйны капітал захоўваўся на ранейшым узроўні, мы маглі б разлічваць на больш высокую ацэнку ва ўрадзе», — удакладніў Анатоль Калінін. Ім была адзначана станоўчая тэндэнцыя ў галіне прамысловай вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Аб'ёмы вытворчасці шкла ў краіне растуць, а аб'ём экспарту яго складае практычна 90%. На «Кераміне» каля 80% прадукцыі прадаецца на экспарт. Нарошчваецца вытворчасць цэменту, якім сёння забяспечаны ўнутраны рынак і ёсць рэзервы для замежных рынкаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.