Вы тут

Дэндрарый з'явіцца ў Капыльскім раёне


У Капыльскім раёне гэтай вясной плануюць закласці дэндрарый.


Фота: tourprom.ru

Яго разаб'юць непадалёк ад будынка лясгаса. Працы па яго закладцы маюць намер пачаць у красавіку. Мяркуецца, што да гэтага часу праект пройдзе дзяржаўную экспертызу.

Плошча дэндрапарка перавысіць 1,7 га. Тут будзе высаджана каля 50 відаў маладых дрэў і кустоў, якія ўжо ў хуткім часе пачнуць радаваць наведвальнікаў сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. Заснавальнікі парку пакуль аддаюць перавагу не называць, якія менавіта віды будуць у ім высаджаныя, але разнастайнасць абяцаюць.

Будуць уладкаваны ў дэндрарыі і дарожкі, уздоўж якіх высадзяць кветкі. Яшчэ адным упрыгожваннем парка стануць малыя архітэктурныя формы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.