Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл


Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Дарагія ветэраны! Паважаныя суграмадзяне!

Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята, авеянае мужнасцю і доблесцю, мы заўсёды адзначаем з асаблівым пачуццём гордасці за нашых воінаў, якія ва ўсе часы надзейна забяспечвалі абараназдольнасць краіны і цяпер прадаўжаюць дастойна ахоўваць рубяжы нашай Радзімы.

Беларусь удзяляе першарадную ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў. У рэспубліцы створана надзейная сістэма бяспекі, ажыццяўляецца далейшае ўмацаванне Узброеных Сіл, удасканальваецца баявая падрыхтоўка ваеннаслужачых.

Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Сваёй самаадданасцю і гераізмам яны прадэманстравалі цяперашняму пакаленню салдат і афіцэраў прыклад сапраўднага патрыятызму і вернасці воінскаму абавязку.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.