Вы тут

Раўкоў расказаў аб планах пераўзбраення беларускай арміі ў 2017 годзе


Беларусь прапрацоўвае пытанне закупкі самалётаў Су-30СМ, заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў.


Фота: БЕЛТА

Плануецца таксама набыць 120-міліметровыя мінамёты "Нона-М1", беспілотныя авіяцыйныя комплексы рознага прызначэння. Акрамя таго, будзе праведзены капітальны рамонт верталётаў Мі-24К, Мі-8ПС, самалёта Іл-76МД, танкаў Т-72Б, БМП-2. Пачынаецца мадэрнізацыя БТР-70МБ1, а мадэрнізацыя танка Т-72БМ1 - будзе працягнутая.

Андрэй Раўкоў падвёў прамежкавыя вынікі цяперашняй праверкі боегатоўнасці. Ён звярнуў увагу, што гэта планавае мерапрыемства, якое зусім не заклікана прадэманстраваць рэакцыю ў адказ на мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, якія праводзяцца ў суседніх краінах, як гэта часам даводзіцца чуць. "Кожны год мы робім акцэнт на праверцы розных звёнаў сістэмы кіравання і войскаў, выконваючы некалькі прынцыпаў: комплекснасці, раптоўнасці...", - расказаў міністр .

Першыя гады многія камандзіры і іх падначаленыя адчувалі сур'ёзныя цяжкасці, напрыклад, пры арганізацыі работы па даўкамплектаванню вайсковай частцы да штатаў ваеннага часу. "Сягоння жа прамежкавыя вынікі праверкі баявой гатоўнасці сведчаць, што з пастаўленымі задачамі спраўляюцца. Заклік каля 3 тыс. ваеннаабавязаных прайшоў арганізавана. У прызначаныя раёны воінскія часці і падраздзяленні рушылі своечасова, без зрываў. Спланаваныя тактычныя і тактыка-спецыяльныя вучэнні прайшлі на высокім узроўні. Па завяршэнні праверкі нам яшчэ трэба будзе правесці больш дэталёвы аналіз", - рэзюмаваў Андрэй Раўкоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.