Вы тут

У салоне аўто знойдзена галава казулі і два мяшкі з мясам


Супрацоўнікі Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету спынілі аўтамабіль у Лунінецкім раёне. Пасажыр з машыны адразу ўцёк, застаўся вадзіцель.


У салоне аўто знаходзілася галава казулі і два мяшкі з мясам. На месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі. У ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў былі знойдзены шкуры і вантробы ад дзвюх казуль, якія браканьеры пасля разбірання кінулі ў ваду рэчкі Валхва. Пазней устанавілі і асобу пасажыра, што ўцёк. Заведзена крымінальная справа ў дачыненні да двух грамадзян.

Як паведаміў супрацоўнік Брэсцкай абласной інспекцыі Ігар КАЛЕНЬКА, памер урону навакольнаму асяроддзю за знішчэнне дзвюх казуль еўрапейскіх ацэнены ў 5520 рублёў, а кошт незаконна здабытай прадукцыі ў 966 рублёў. Акрамя таго парушальнікам пагражае штраф.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Канцы ў ваду схаваць не ўдалося

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.