Вы тут

Ірына Дрыга: Тэатральны форум "М@rt.контакт" прымушае думаць


Міжнародны моладзевы тэатральны форум "М@rt.кантакт" - гэта сур'ёзны літаратурны дыялог з гледачом, які прымушае думаць, сумнявацца і спрачацца. Такое меркаванне выказала на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.


Паводле яе слоў, гэты моладзевы творчы праект з'яўляецца яшчэ адным яркім пацвярджэннем актыўнага развіцця тэатральнага руху ў Беларусі. Дзякуючы форуму ў Магілёве перасякаюцца розныя тэатральныя напрамкі і традыцыі, ідзе жывы дыялог з гледачом. Яго асноўны вынік - рост мастацка-эстэтычнага густу публікі, як і рост ўзроўню магілёўскага тэатра. Да прыкладу, мясцовыя абласны драмтэатр і абласны тэатр лялек становяцца тры гады запар лаўрэатамі ў розных намінацыях Нацыянальнай тэатральнай прэміі. "Таму ўдзел у "М@rt.кантакце" - гэта яшчэ і сур'ёзная заяўка на намініраванне на гэтую самую высокую ў тэатральным мастацтве краіны ўзнагароду", - сказала першы намеснік міністра.

Яна адзначыла, што правядзенне тэатральнага форуму, як і іншых мерапрыемстваў у сферы культуры, якія праходзяць у Магілёўскай вобласці, кажа пра тое, што самае лепшае засяроджана не толькі ў сталіцы. У рэгіёнах таксама дастаткова яркіх і значных культурных мерапрыемстваў. "Культуру можна назваць працэсам з наступным эфектам. Бо тое зерне, якія мы сеем сёння, абавязкова прарасце заўтра, зрабіўшы наша грамадства духоўна багацейшым", - падкрэсліла Ірына Дрыга.

Паводле яе слоў, радуе і тое, што форум з году ў год умацоўвае свае пазіцыі галоўнай пляцоўкі для маладых таленавітых дзеячаў тэатра Беларусі і замежжа, дзе можна ўбачыць самыя сучасныя і арыгінальныя спектаклі, а таксама абмеркаваць вострыя і актуальныя для тэатральнай моладзі пытанні.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.