Вы тут

Гастролі Казанскага тэатра ў Мінску сталі сапраўднай тэатральнай падзеяй


Гастролі Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І. Качалава завяршыліся 26 верасня ў Мінску спектаклем «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара».


Гэтыя гастролі былі сапраўды вялікай тэатральнай падзеяй. Спектаклі збіралі поўныя залы на працягу 15 дзён. Па словах галоўнага адміністратара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Таццяны Дземеш, за час гастроляў тэатр наведала амаль 5 тысяч гледачоў.

Мастацкі кіраўнік Казанскага тэатра імя В. І. Качалава, народны артыст Расіі і Татарстана Аляксандр Славуцкі падзяліўся радасцю, што 233 тэатральны сезон, які яны адкрылі на сцэне Купалаўскага, падарыў магчымасць сустрэцца з беларускім гледачом.

— Гэта не проста гастролі, а сапраўдная культурная акцыя, бо нашымі гастролямі адкрыліся дні Рэспублікі Татарстан у Мінску. Гэта вельмі важна і шмат аб чым кажа, — дадаў Аляксандр Славуцкі.

Таксама ўражаннямі пра гастролі ў Мінску падзяліўся Ілля Славуцкі, народны артыст Татарстана, выканаўца галоўнай ролі ў спектаклі «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара»:

— Дзіўнае адчуванне заўсёды, калі нейкая гісторыя добрая адбываецца. Вось два тыдні — гэта ж вельмі шмат. Столькі спектакляў! А калі яно заканчваецца, здаецца, што ўсё праляцела як адно імгненне, таму што было добра: збіраліся поўныя залы, гледачы смяяліся, плакалі, крычалі «брава», доўга не адпускалі, дарылі кветкі, пісалі запіскі. Таму зараз, канечне, сумна. Мы пакідаем тут часцінку душы і сэрца свайго.

Супрацоўніцтва двух тэатраў працягваецца: ужо ў кастрычніку Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Янкі Купалы прыедзе ў Казань з спектаклем «Паўлінка», у рамках III Качалаўскага тэатральнага фестывалю.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.