Вы тут

Інтэрнэт з'явіцца не толькі ў паяздах, але і на вакзалах


Беларуская чыгунка сумесна з кампаніяй МТС прыступае да рэалізацыі маштабнага праекта па забеспячэнні бясплатнага доступу да інтэрнэту па сродках тэхналогіі Wі-Fі на 19 чыгуначных вакзалах.


Гаворка ідзе пра Мінск, Оршу, Маладзечна, Барысаў, Баранавічы, Ліду, Гродна, Лунінец, Брэст, Пінск, Гомель, Жлобін, Калінкавічы, Магілёў, Асіповічы, Бабруйск, Крычаў, Віцебск і Полацк.

На пачатковым этапе сістэмай бесправаднога доступу да сеткі інтэрнэт (Wі-Fі) быў абсталяваны электрапоезд бізнес-класа ЭПМ ІnterCіty, што курсіруе па маршруце Гомель — Мінск. Гэты праект рэалізаваны Беларускай чыгункай су-
месна з кампаніяй velcom яшчэ ў жніўні 2016 года. Цяпер праводзіцца актыўная работа па паляпшэнні якасці паслугі, у тым ліку вядзецца прапрацоўка варыянтаў развіцця сетак перадачы даных уздоўж чыгуначнага палатна, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.