Вы тут

Дырэктар бабруйскай кавярні завінаваціўся дзяржаве 80 тысяч рублёў


За тры гады дырэктар бабруйскай кавярні «Дзікі мёд» завінаваціўся дзяржаве больш чым 80 тысяч рублёў.


Таемнае стала яўным падчас праверкі фінансавай дзейнасці прадпрыемства. «На працягу 2012—2015 гадоў дырэктар даваў указанні работнікам бухгалтэрыі заніжаць выручку, атрыманую ад паслуг кафэ «Дзікі мёд», і завышаць кошт панесеных выдаткаў, — удакладніў намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін. — У сувязі з гэтым у дэкларацыях па падатках на дабаўленую вартасць і прыбытак, якія падаваліся ў тэрытарыяльную падатковую інспекцыю, заніжаліся сумы падаткаў».

Кіраўнік сваю віну ўразумеў і ўжо цалкам кампенсаваў доўг. Але адказваць усё роўна прыйшлося. Суд Бабруйскага раёна прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і без канфіскацыі маёмасці. А таксама пазбавіў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на 5 гадоў (частка 2 артыкула 243 КК Рэспублікі Беларусь).

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulуа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Эканоміў на падатках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.