Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Паступова ўзрастае ваш аўтарытэт, навакольныя будуць чакаць своечасовых і мудрых саветаў. Паспрабуйце не ўзвальваць на свае плечы чужыя праблемы. У сераду вас можа чакаць вострая барацьба з канкурэнтамі. Вытрымаўшы гэтыя выпрабаванні, зможаце даказаць сабе і начальству, што маеце поўнае права на самастойныя рашэнні. Пажадана не рызыкаваць без важкіх прычын, бо шанц на поспех практычна роўны нулю. Паспрабуйце не планаваць у выхадныя далёкіх паездак, правядзіце час дома, адпачніце.


ЦЯЛЕЦ. Будзеце поўныя сіл і энергіі, так што самы час ажыццяўляць задуманае. Арыгінальных ідэй у вас хоць адбаўляй, а вось часу на іх рэалізацыю практычна няма, так што не адмаўляйцеся ад дапамогі сяброў і сваякоў, калі падобныя прапановы паступяць. Многія праблемы знікнуць, а справы пойдуць больш паспяхова, калі не будзеце такімі прынцыповымі і крытычнымі. Працы будзе шмат, але хай вас гэта не палохае. У пачатку тыдня з асцярожнасцю пастаўцеся да прывабнай прапановы ад малазнаёмага чалавека. У пятніцу можа адбыцца падзея, якая вас парадуе. А вось у суботу асцерагайцеся падманаў і ашуканства.


БЛІЗНЯТЫ. З'явіцца магчымасць атрымаць дадатковы прыбытак, палепшыць адносіны з калегамі, завесці новыя цікавыя знаёмствы. У панядзелак варта прыслухацца да інтуіцыі: яна можа падказаць правільны выхад з цяжкага становішча. У сераду пачуццё стомленасці, хутчэй за ўсё, пройдзе, і ваша ўспрыманне навакольнага свету зменіцца да лепшага. У пятніцу вашы дзелавыя якасці ацэняць па заслугах. У вас ёсць магчымасць адчуць сітуацыю, зрабіць правільныя дзеянні, выбраць патрэбны кірунак.


РАК. Вам спадарожнічае поспех, але могуць быць нязначныя цяжкасці. Асцярожна абыходзьце перашкоды, і не шукайце новых. Вам дапамогуць інтуіцыя і пачуццё меры. Вучыцеся распазнаваць людзей і сітуацыю з першага погляду. Ваша добрасумленнае стаўленне да працы пачынае прыносіць адчувальныя вынікі. А яны напрамую будуць залежаць ад укладзеных сіл. Адносіны са сваякамі стануць больш гарманічнымі. У чацвер неабходная дапамога сяброў вам забяспечана. Пятніца дазволіць праявіць актыўнасць, усё будзе атрымлівацца, вы праявіце арганізатарскія здольнасці.


ЛЕЎ. Ад правільна абранай стратэгіі і эфектыўнасці вашых дзеянняў залежыць паспяховасць тыдня. Усё будзе атрымлівацца. Зможаце справіцца з усімі справамі, нават з такімі, да якіх ніяк не даходзілі рукі. Паспрабуйце дзейнічаць па загадзе пачуццяў, але не забывайце і пра розум, і ўсё атрымаецца. Вельмі ўдала пройдуць сустрэчы і перагаворы, пошук новай працы ці жылля. Суботу прысвяціце адпачынку і забавам.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас могуць запрасіць удзельнічаць у перспектыўным праекце, толькі лепш доўга не раскачвацца, бо можаце страціць добразычлівасць спадарыні Фартуны. Распачніце першыя крокі ўжо ў панядзелак. У аўторак і сераду лепш не планаваць сур'ёзных мерапрыемстваў, затое ў другой палове тыдня практычна ўсе справы будуць атрымлівацца з лёгкасцю. У суботу давядзецца выдаткаваць нямала часу на хатнія справы. Нядзеля будзе схіляць да адзіноты.


ШАЛІ. Вашы планы істотна зменяцца, важнымі стануць адносіны з начальнікам або з падначаленымі. Новыя знаёмствы могуць перарасці ў моцнае і надзейнае сяброўства. У панядзелак, магчыма, давядзецца ахвяраваць сваімі планамі і амбіцыямі на карысць калегі або сябра. У пятніцу зможаце канчаткова пакласці канец ілюзіям і выправіць памылкі. У суботу смела пазбаўляйцеся ад усяго, што перашкаджае вашаму развіццю і руху наперад.


СКАРПІЁН. Тыдзень для вас спрыяльны і прыбытковы практычна ва ўсіх адносінах. Вам многае ўдасца, асабліва калі будзеце працаваць не ў адзіночку, а супольна з іншымі — так і лягчэй і выгадней. Праўда, для гэтага давядзецца час ад часу прыкусваць язык, каб не распужаць партнёраў сваімі не ў меру крытычнымі заўвагамі. Можаце думаць пра навакольных што хочаце, але не аказвайце ціску і пазбягайце ў размовах павучальных інтанацый. Гэта дапаможа захаваць як добрыя адносіны з навакольнымі, так і вашы нервовыя клеткі.


СТРАЛЕЦ. Лепш паступіць мудра і спакойна пагрузіцца ў працу, чым абурацца, бо канфлікты ўсё роўна ні да чаго добрага не прывядуць. Магчыма інтэнсіўнае супрацоўніцтва ў новай для вас сферы. Паспрабуйце не прапусціць творчых і працоўных магчымасцяў. Можаце атрымаць каштоўную і своечасовую інфармацыю. Праявіце свае арганізатарскія здольнасці. Першая палова тыдня дазволіць справіцца з многімі назапашанымі праблемамі. У выхадныя выбірайцеся ў госці ці на сямейны шпацыр.


КАЗЯРОГ. Надыходзіць даволі ўдалы ў эмацыйным плане тыдзень. Найбольш імаверны яго мінус — магчымая паломка нейкай тэхнікі, хутчэй за ўсё бытавой, але нават гэта не выведзе вас з раўнавагі. У панядзелак сцеражыцеся чужых парад, не выключана, што іх будуць даваць скрытыя нядобразычліўцы. У аўторак будзеце як ніколі лёгкія на пад'ём, але лепш большую частку часу прысвяціць завяршэнню неадкладных спраў. У выхадныя станеце прыемным суразмоўнікам, так што больш гутарыце ў самых розных кампаніях.


ВАДАЛЕЙ. На гэтым тыдні на першы план выйдзе праца. З ніадкуль паўстане мноства важных спраў і нечаканых заданняў, ад вас спатрэбіцца шмат намаганняў, каб справіцца з імі, пры гэтым начальства можа так і не ацаніць вашага імпэту. У чацвер здольнасць адэкватна рэагаваць можа значна знізіцца, таму будзьце ўважлівыя. Не прымайце ўсё на веру. У пятніцу вам павінны лёгка ўдавацца справы, звязаныя з праяўленнем асабістай ініцыятывы і прадпрымальнасці. У суботу практычна любая сфера дзейнасці будзе пад сілу.


РЫБЫ. Не варта ісці супраць грамадскай думкі, бо даказаць большасці, што вы маеце рацыю, будзе вельмі складана. Лягчэй пагадзіцца на варыянт, які не вельмі вас задавальняе. На працы пажадана засяродзіцца на сваіх абавязках. У сераду, як відаць, трэба будзе энергічна вырашаць важныя пытанні, уладжваць праблемы. У пятніцу можаце зарэкамендаваць сябе бліскучым імправізатарам. Мэтанакіраванасць дазволіць дасягнуць значна большых вынікаў, чым вы меркавалі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.