Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


pixabay.com

АВЕН. Тыдзень дазволіць павысіць прафесійны ўзровень і раскрыць творчы патэнцыял. У аўторак перад вамі абяцаюць адкрыцца новыя гарызонты, толькі менш гаварыце і больш рабіце. У пятніцу могуць узнікнуць важныя абставіны, якія зменяць планы. У нядзелю сваякі нагадаюць пра сябе — паспрабуйце аказаць ім неабходную дапамогу.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вы будзеце атрымліваць задавальненне ад дзелавых сустрэч і кантактаў. Жыццярадаснасць і аптымізм зробяць вас выдатным суразмоўцам і партнёрам. У сярэдзіне тыдня варта падумаць пра адпачынак. На рабоце паспрабуйце не паказваць бурны тэмперамент, не адхіляйцеся ад вызначанай стратэгіі. У нядзелю не варта ісці на канфлікт — знайдзіце іншае выйсце са становішча.


БЛІЗНЯТЫ. Выдатны тыдзень. Перад вамі адкрыты ўсе магчымасці. Зоркі раяць адправіцца ў падарожжа. Абяцаюць выдатнае надвор'е, цёплае мора, маляўнічыя горы і прыемную кампанію. Чакайце дарагія падарункі і сюрпрызы ад каханага чалавека. Вы цяпер блізкія, як ніколі, да выканання самых запаветных жаданняў.


РАК. На гэтым тыдні лёс можа падарыць прыемныя знаёмствы, кар'ерны рост і поспех у асабістым жыцці. Але будзьце асцярожныя пры прыняцці рашэнняў: самападман здольны згуляць з вамі злы жарт. У пятніцу вакол могуць кіпець сапраўдныя жарсці — заставайцеся ў добрым розуме. У выхадныя адпраўляйцеся за горад.


ЛЕЎ. Лёс можа даць вам некалькі шанцаў — самы час штосьці змяніць у звыклым жыцці, каб дасягнуць новых вышынь. Але вашым таемным ворагам можа стаць залішняя самаўпэўненасць. Паспрабуйце цвяроза ацаніць свае таленты і магчымасці. І не адмаўляйцеся ад парад прафесіяналаў.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні паспрабуйце не гнацца за чымсьці большым, інакш рызыкуеце страціць тое, што ўжо маеце. У панядзелак трэба максімальна засяродзіцца на тым, чым займаецеся ў дадзены момант. Лепш рабіць адну справу, але добра. У сераду не варта спяшацца з канчатковым рашэннем, бо геніяльная, на першы погляд, ідэя пагражае не дажыць да практычнага ўвасаблення. У нядзелю паспрабуйце суаднесці свае жаданні з жаданнямі блізкіх і выбраць шлях, які пралягаў бы па «залатой сярэдзіне».


ШАЛІ. У пачатку тыдня можа паступіць цікавая дзелавая прапанова, якая адкрывае перад вамі новыя магчымасці. Мінулыя заслугі дазволяць пачаць досыць перспектыўную справу. У аўторак і нядзелю верагодныя непрацяглыя паездкі ці камандзіроўкі. У суботу ўладзяцца сямейныя праблемы, пачнецца перыяд поўнага паразумення і неабходнай дапамогі з боку блізкіх людзей.


СКАРПІЁН. Тыдзень падыходзіць для дэманстрацыі сваіх шматлікіх добрых якасцяў і талентаў. Іх абавязкова заўважаць і ўзнагародзяць. Вам будзе спадарожнічаць поспех у справах, чакайце салідны прыбытак. Пацешаць навіны ў асабістым жыцці. Ваш аптымістычны настрой у сярэдзіне тыдня падорыць добры настрой блізкім і сябрам, вы будзеце жаданым госцем у любой кампаніі. У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый пусціце ў ход абаянне, тады вынік перасягне чаканні.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні магчыма знаёмства з цікавымі людзьмі, прыслухайцеся да няўзнак атрыманых парад. Жыццё адкрые новыя перспектывы ў рабоце і асабістай сферы. У размовах з сябрамі не варта занадта ціснуць на іх, шукайце кампраміс. Не прымайце блізка да сэрца з'едлівыя словы, яны хутчэй за ўсё будуць толькі жартам, а крыўда можа прывесці да вялікай сваркі. У выхадныя блізкім будзе патрэбна дапамога — паспрабуйце не адмаўляць ім ва ўвазе.


КАЗЯРОГ. Тыдзень спрыяльны практычна ва ўсіх адносінах. Будзе многае атрымлівацца, асабліва калі станеце працаваць не ў адзіночку, а ў супрацоўніцтве, бо так і лягчэй, і выгадней. Праўда, для гэтага прыйдзецца час ад часу прыкусваць язык, каб не распужаць партнёраў не ў меру крытычнымі заўвагамі. Можаце думаць пра навакольных што заўгодна, але не аказвайце на іх ціск, пазбягайце ў размовах павучальных інтанацый. Гэта дазволіць захаваць добрыя адносіны.


ВАДАЛІЎ. Варта заняцца наладжваннем больш цесных кантактаў з калегамі, гэта дапаможа ў развіцці кар'еры. Праўда, рэальнасць унясе сваю папраўку ў вашы паветраныя замкі. У першай палове тыдня разлічвайце толькі на сябе, бо астатнія могуць памыляцца або падвесці па незалежных ад іх абставінах. У выхадныя шукайце кампраміс з каханым чалавекам, бо толькі так вы закладзяце аснову сямейнага жыцця.


РЫБЫ. На гэтым тыдні вы павінны быць адкрытыя для прапаноў, і яны пачнуць паступаць да вас у хуткім тэмпе. У рашэнні дзелавых пытанняў больш спадзявайцеся на інтуіцыю — як ні дзіўна, логіка наўрад ці прывядзе вас да жаданых вынікаў. У аўторак будуць удалымі дзелавыя паездкі і перагаворы. У чацвер не варта здзяйсняць безадказных учынкаў, нават такіх, якія здаюцца дробязнымі. Паспрабуйце выконваць абяцанні або адразу папярэджвайце, што не ведаеце, як усё складзецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.