Вы тут

У праваслаўных вернікаў сёння Радаўніца


У праваслаўных вернікаў сёння Радаўніца - царкоўны дзень памінання памерлых. Па традыцыі ён прыпадае на дзявятыя суткі пасля велікоднай нядзелі, у аўторак Фамінога тыдня.


Па сведчанні Свяціцеля Іаана Златавуста, гэтае старажытнае свята адзначалася ўжо ў IV стагоддзі. Назва "Радаўніца" паходзіць ад слова "радасць", якую прынесла ўсім Уваскрасенне Гасподняе. Асаблівае месца Радаўніцы ў гадавым крузе царкоўных святаў - адразу пасля Светлага велікоднага тыдня - як бы абавязвае хрысціян не аддавацца смутку з-за смерці блізкіх, а наадварот радавацца іх нараджэнню ў новае жыццё - жыццё вечнае. Перамога над смерцю, здабытая Хрыстом, выцясняе смутак аб часовай разлукi з роднымі.

На Радаўніцы здзяйсняецца святочная служба: упершыню пасля Вялікадня гучыць памінальная малітва, да якой дадаюцца велікодныя спевы. Для памінання блізкіх вернікі ў храме падаюць запіскі з іх імёнамі, прыносяць прадукты на "канун" - падсвечнік у форме стала, які стаіць перад Распяццем. Свечкі ставяцца на яго з малітвай аб супакаенні памерлых.

Таксама на Радаўніцы, молячыся за памерлых, жывыя як бы дзеляцца з імі пасхальнай радасцю аб уваскрослым Хрысце-Збаўцу. Для гэтага дня абавязковыя абрадавыя стравы: памінальная посная куцця з мёдам, фарбаваныя велікодныя яйкі, кулічы, бліны, мядовыя велікодныя пернікі.

Памінанне памерлых здзяйсняецца і на могілках. Магілу прыбіраюць, запальваюць на ёй свечку ў памяць аб памерлым.

У свята Радаўніцы святы абавязак любога праваслаўнага хрысціяніна - маліць Госпада аб супакоі душ родных і блізкіх.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.