24 мая авіякампанія «Белавія» адновіць выкананне рэйсаў па маршруце Мінск — Ерэван — Мінск.
Палёты будуць ажыццяўляцца два разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 22.40 у сераду і нядзелю і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт «Звартноц» на наступны дзень у 2.45 (час мясцовы). Зваротны рэйс з Ерэвана плануецца ажыццяўляць з вылетам у 3.35 па панядзелках і чацвяргах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у 5.45. Час у палёце складзе 3 гадзіны 10 хвілін. Палёты ў Ерэван плануецца выконваць на паветраных судах Embraer 175 умяшчальнасцю 76 крэслаў, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Кошт білетаў па кірунку з Мінска ў Ерэван складзе ад 114 еўра, з Ерэвана ў Мінск — ад 152 еўра, уключаючы таксы і зборы. Кошт пералёту туды-назад — ад 226 еўра, уключаючы таксы і зборы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.