Вы тут

“Найлепшым прамоўцам” стала студэнтка ФМА Белдзяржуніверсітэта


Трэцякурсніца факультэта міжнародных адносін БДУ Аляксандра Янушкевіч заваявала тытул “Найлепшы прамоўца” на 20-м Міжнародны конкурсе па міжнародным гуманітарным праве імя Ф.Мартэнса ў Маскве.


Акрамя таго, каманда ФМА БДУ стала чацвёртай сярод студэнцкіх зборных.

Конкурс праходзіць у фармаце ролевай гульні. Удзельнікі выступаюць прадстаўнікамі юрыдычных дарадцаў, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, розных праваабарончых арганізацый, даследчых інстытутаў, кіраўнікоў дзяржаў і нават тэрарыстаў. Камандам даводзіцца прымаць рашэнні ў розных выдуманых сітуацыях узброенага канфлікту. Прававыя пазіцыі распрацоўваюцца ў адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам. Ацэньваецца таксама ўменне аргументаваць свае сцвярджэнні і рэагаваць на стрэсавыя сітуацыі.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 18 студэнцкіх каманд з Расіі, Беларусі, Малдовы, Азербайджана, Туркменістана, Арменіі і Кыргызстана.

Арганізатарам інтэлектуальнага мерапрыемства выступае Рэгіянальная дэлегацыя Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў Расіі, Беларусі і Малдове.

Конкурс носіць імя Фёдара Фёдаравіча Мартэнса — аўтара ”агаворкі Мартэнса”, расійскага юрыста, дыпламата, аднаго з заснавальнікаў расійскай школы міжнароднага права, які сфармуляваў адзін з асноватворных прынцыпаў міжнароднага гуманітарнага права.

Па выніках конкурсу журы прысуджае кубак імя Мартэнса лепшай камандзе і прыз лепшаму прамоўцу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.