Вы тут

Сюрпрызы для гледачоў ад тэлеканала «Беларусь 5»


У маі нацыянальны спартыўны тэлеканал парадуе гледачоў адразу некалькімі сюрпрызамі — ён распрацаваў новы графічны дызайн, падрыхтаваў да запуску новы ўласны праект, змяніў фармат навін, зняў серыю прома-ролікаў з удзелам вядомых беларускіх спартсменаў, а таксама набыў правы на трансляцыі самых рэйтынгавых спаборніцтваў.


Фота: netralitas.com

«Тэлеканал стане больш дынамічным і стыльным», — кіраўнік «Беларусь 5» Павел Булацкі абяцае парадаваць балельшчыкаў цалкам новай, сучаснай графікай, а таксама скараціць паўзы паміж трансляцыямі, сабраўшы ўсю рэкламу і анонсы ў спецыяльныя блокі. Замест рэкламы ў перапынках прамых трансляцый будуць выпускі навін у новым фармаце, з каментарыямі экспертаў: спартсменаў, трэнераў, вопытных каментатараў. Так, адна з самых заўважных навінак эфіру — інфармацыйны праект «Спорт-цэнтр».Яшчэ адзін прыемны падарунак балельшчыкам — павелічэнне колькасці рэйтынгавых спартыўных трансляцый, перш за ўсё з удзелам беларусаў.

Што яшчэ будзе ў эфіры «Беларусь 5»?

— Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы «Брыльянтавая ліга»;

— турнір адзінаборстваў UFC, дзе выступае знакаміты беларускі баец Андрэй Арлоўскі;

— тэнісныя турніры Уімблдона, Ралан Гарос і серыі WTA;

— Англійская прэм'ер-ліга па футболе.

Вікторыя ЗАХАРАВА

zaharava@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сюрпрыз для балельшчыкаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.