Вы тут

У двух абласцях уведзена забарона на вылаў сома


У рыбалоўных угоддзях Гомельскай і Брэсцкай абласцей пачала дзейнічаць забарона на лоўлю звычайнага сома, якая будзе доўжыцца па 20 чэрвеня. У іншых абласцях краіны забарона будзе ўстаноўлена з 31 мая па 1 ліпеня.


Фота: tutryba.ru

Як расказалі ў Дзяржінспекцыі, узмоцнены вылаў сома, у тым ліку браканьерскі, прывёў да значнага зніжэння яго колькасці. Па дадзеных прамысловай статыстыкі, яго ўловы раней у Беларусі складалі ад 10 да 150 цэнтнераў. Максімальныя ўловы былі адзначаны ў 1964 і 1965 гадах, 150 і 135 цэнтнераў адпаведна. Пачынаючы з 1970 года ва ўловах назіралася значнае зніжэнне колькасці сома. Так, у 1976-1980 гадах у прамысловых уловах ён складаў у сярэднім 4,8 цэнтнера.

З 1981 года па прапанове вучоных еўрапейскі сом (звычайны) быў уключаны ў Чырвоную кнігу рэспублікі Беларусь як від рыбы, чыя папуляцыя моцна скарачаецца па колькасці і падлягае поўнай ахове. Дзякуючы забаронным мерапрыемствам колькасць сома паступова аднавілася і зараз еўрапейскі сом выведзены з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мерай для аховы сома зараз служаць устаноўленыя Правіламі забароны, а таксама мерапрыемствы па аднаўленні і захаванні яго колькасці, якія праводзяцца. З гэтай мэтай штогод праводзіцца зарыбленне рыбалоўных угоддзяў сомам. Так, у 2016 годзе ў беларускія вадаёмы і вадацёкі было выпушчана 30 тысяч лічынак сома і 1,6 тысячы рознаўзроставага сома агульнай вагай 1 770 кілаграмаў.

Незаконная здабыча адной асобіны сома падчас забароны абыдзецца парушальнікам у 12 базавых велічынь. Апроч таго, на іх будзе накладзены адміністрацыйны штраф — да 50 базавых велічынь. А ў выпадку, калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.