Вы тут

Махляр завалодаў больш чым мільёнам долараў


Сталічны махляр выманіў у знаёмых больш за адзін мільён долараў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 31-гадовага раней не судзімага мінчаніна.


Напачатку мужчына працаваў менеджарам адной са сталічных фірмаў, якая займалася продажам аўтазапчастак і маторных масел. Пасля вырашыў заняцца ўласным бізнесам. А каб ён адразу пачаў прыносіць прыбытак, грамадзянін актыўна распачаў пошукі інвестараў — прапаноўваў знаёмым і сябрам укладваць грошы ў развіццё прадпрыемства і атрымліваць адпаведныя дывідэнды. Браць сродкі махляр браў, а вось вяртаць іх, тым больш з працэнтамі, не збіраўся. Сумы складалі ад 3 тысяч да 600 тысяч долараў. Напачатку падманутыя сябры і знаёмыя верылі, што ў бізнесмена ўзніклі часовыя цяжкасці з вяртаннем грошай. Маўляў, яны з'явіліся пры ўрэгуляванні розных пытанняў
з партнёрамі ці былі звязаныя з затрымкай груза на мытні. Аднак праз нейкі час зламыснік, калі яго довады ўжо ніхто не ўспрымаў усур'ёз, увогуле перастаў адказваць на званкі і згарнуў дзейнасць у сваім офісе. У міліцыю сталі паступаць заявы ад грамадзян... Як устанавілі праваахоўнікі, за два гады мужчына махлярскім спосабам завалодаў больш чым мільёнам долараў. У адносінах да яго заведзена 15 крымінальных спраў, аднак у міліцыі мяркуюць, што кола пацярпелых можа яшчэ папоўніцца.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.