Вы тут

Спосаб папярэджвання ўцечак бытавога газу прапанаваў студэнт БДУ


Першакурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Глеб Машканов распрацаваў канцэпцыю інфармацыйнай сістэмы маніторынгу і рэагавання на ўцечкі бытавога газу ў шматкватэрных жылых дамах. Гэты праект дазволіць пазбегнуць здарэнняў, звязаных з атручваннем людзей чадным газам, і папярэдзіць магчымыя выбухі.


Фота: belive.ru

Сістэма прадугледжвае яе ўкараненне ў кожнай кватэры, дзе будзе ажыццяўляцца кругласутачны кантроль. Нават мінімальная ўцечка газу не застанецца незаўважанай  і пацягне аўтаматычны выклік аварыйнай службы, а таксама адключэнне пад'езда дома ад газазабеспячэння да прыезду брыгады. Адна з функцый  распрацоўкі - перадача дыспетчару гарадской газаразмеркавальнай кампаніі інфармацыі пра перавышэнне ўтрымання чаднага газу ў памяшканні.

"Ідэя стварэння маёй распрацоўкі з’явілася па прычыне пачашчэння трагічных  выпадкаў, звязаных з уцечкамі чаднага газу. Часцей за ўсё іх прычынай становіцца няправільная эксплуатацыя ацяпляльных калонак, абсталявання і няспраўнасць сістэмы адводу прадуктаў згарання", - канстатуе вынаходнік.

Праект першакурсніка БДУ ўжо атрымаў высокую ацэнку. Яго распрацоўка была прадстаўлена на рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі "ТехнаІнтэлект" у 2016 годзе, дзе атрымала трэцяе месца ў секцыі "Энергетыка і электратэхніка".

У гэтым годзе студэнт ФПМІ, дзякуючы сваёй распрацоўцы, стаў фіналістам Рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Праца Глеба Машканова была прадстаўлена ў намінацыі "Нацыянальная бяспека і абароназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый".

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.