Вы тут

Круглы стол да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдзе ў Маскве


Круглы стол з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдзе ў Маскве 5 чэрвеня, паведаміў намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч падчас відэамоста, прымеркаванага да Міжнароднага дня славянскай культуры і пісьменства.


Фота: БЕЛТА

"У Маскве 5 чэрвеня пройдзе вялікі круглы стол, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Ён будзе праходзіць падчас выставы "Кнігі Расіі". У гэты дзень у беларускае пасольства ў Маскве прыйдуць літаратары, у першую чаргу пісьменнікі Расіі, і мы будзем працягваць размову аб гуманітарным партнёрстве", - распавёў Аляксандр Карлюкевіч.

Намеснік міністра рады магчымасці пагаварыць аб гуманітарным, культурным, літаратурна-мастацкім супрацоўніцтве Беларусі з іншымі краінамі. "Міністэрства інфармацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі штогод праводзяць круглы стол замежных і беларускіх пісьменнікаў. З 2007 года яго ідэя - мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго, - адзначыў ён. - Мы рады, што да нас у Беларусь прыязджаюць пісьменнікі не толькі на гэты круглы стол, але і на Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час". Мы арганізоўваем такія пляцоўкі, таму што нам хочацца пагаварыць аб тым, што адбываецца ў кожнай з краін, распавесці аб сённяшняй беларускай літаратуры, даць парады па перакладзе твораў нашых сучасных пісьменнікаў на мовы краін СНД".

Аляксандр Карлюкевіч прывёў прыклады гуманітарнага і культурнага партнёрства Беларусі з іншымі краінамі СНД. "Мы вельмі ўдзячныя Чынгізу Алі-аглы за тое, што ён зрабіў вялікую працу па прадстаўленні беларускай літаратуры ў Азербайджане, па арганізацыі беларуска-азербайджанскіх літаратурных сувязяў. А мы нядаўна выпусцілі яго паэтычны зборнік на беларускай мове. Не магу не ўспомніць аб часопісе "Наш сучаснік", які кожны год выпускае беларускі нумар, дзе прадстаўляе новыя пераклады сучаснай беларускай прозы і паэзіі. Для многіх пісьменнікаў Беларусі стала прэстыжна быць апублікаваным на старонках гэтага часопіса і іншых выданняў розных краінах СНД. За гэта я вельмі ўдзячны нашым калегам з іншых краін СНД", - падкрэсліў намеснік міністра.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.