Вы тут

Беларуска-польскі круглы стол пройдзе 1 і 2 чэрвеня на гістфаку ў БДУ


Тэмай сустрэчы стане ”Дыялог гісторыі / Гісторыя дыялогу. Складаныя пытанні ў гісторыі Беларусі і Польшчы, іх адлюстраванне ў гістарыяграфіі абедзвюх краін і перспектывы для збліжэння навуковых пазіцый”.


У адкрыцці мерапрыемства прымуць удзел Надзвычайны паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Кондрад Паўлік, прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ Сяргей Ходзін, ,дэкан гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Аляксандр Каханоўскі, прарэктар па адукацыі Універсітэта ў Беластоку Войцэх Сляшыньскі, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэуш Адамскі.

Гісторыкі не толькі абмяркуюць розныя ацэнкі складаных і спрэчных гістарычных праблем, але і прадставяць свае навуковыя падыходы да іх вырашэння.

У абмеркаванні прымуць удзел прадстаўнікі больш як дзесяці ВНУ Беларусі і Польшчы, у  іх ліку Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы, Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. Куляшова, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Польскі інстытут у Мінску, Універсітэт у Беластоку, Інстытут гісторыі навукі польскай Акадэміі навук, універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні, Інстытут міжнародных даследаванняў Вроцлаўскага ўніверсітэта, Дзяржаўны універсітэт імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне.

Арганізатарамі круглага стала выступіў гістарычны факультэт БДУ, Польскі інстытут у Мінску і гісторыка-сацыялагічны факультэт Універсітэта ў Беластоку.

Месца правядзення круглага стала — вуліца Чырвонаармейская, 6, аўд. 45. Пачатак у 10.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.