Вы тут

У Мінску пройдзе міжнародны фестываль цыркавога мастацтва


З 21 па 24 верасня ў «Белдзяржцырку» пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пройдзе Першы Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва. Мерапрыемства прымеркавана да 950-гадовага юбілею сталіцы і стане адной з самых знакавых яго падзей. У фестывальнай праграме прымуць удзел як сусветна вядомыя зоркі цырка, так і таленавітыя артысты-пачаткоўцы. Мінчане і госці сталіцы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з найлепшымі дасягненнямі цыркавога мастацтва з усяго свету.


— На сённяшні момант на ўдзел у конкурсе ўжо прыйшло 170 заявак, — адзначыў дырэктар «Белдзяржцырка» Уладзімір ШАБАН. — Нам трэба будзе адабраць з іх 25. Геаграфія надзвычай шырокая, пачынаючы ад Аўстраліі і заканчваючы Лацінскай Амерыкай. Мяркую, што на форуме будуць прадстаўлены ўсе кантыненты. Кожны фестываль ганарыцца сваім складам журы, у нас свой удзел ужо пацвердзілі прадстаўнікі Іспаніі, Францыі, Аўстраліі, Украіны, Венгрыі, Расіі, Германіі. Нашы кіраўнікі зробяць з нумароў унікальную праграму, таму, спадзяюся, глядач застанецца задаволеным. Акрамя таго, мы хочам заявіць пра сябе як пра структуру, здольную арганізаваць фестываль такога маштабу. Цяпер чакаем толькі зацвярджэння з боку Мінгарвыканкама, арганізацыйны камітэт і палажэнне ўжо створаны. Будзем імкнуцца, каб мерапрыемства стала вянцом святкавання 950-годдзя сталіцы.

Па выніках конкурснай праграмы будзе прысуджаны Гран-пры, па два залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі, прыз глядацкіх сімпатый і спецыяльны прыз мэра Мінска. А найлепшыя нумары фестывалю будуць прадстаўлены ўжо ў асенняй праграме «Белдзяржцырка».

Загаловак у газеце: Сустракаем найлепшых цыркачоў свету

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.

Грамадства

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Нягледзячы на свае 96, Міхаіл Фельдман выглядае на зайздрасць бадзёрым і маладжавым. 

Грамадства

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Зроблены першы крок да аб'яднання экзаменаў.