Вы тут

Стартавалі адборачныя туры шоу «Я ведаю!»


На пачатку новага навучальнага года на беларускае тэлебачанне зноў прыйдзе праект для школьнікаў. Пакуль жа стартавалі адборачныя туры шоу «Я ведаю!», якое ладзяць Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Міністэрствам адукацыі.


Інтэлектуальнае спаборніцтва збярэ з усіх рэгіёнаў Беларусі самых эрудзіраваных і таленавітых школьнікаў 5—11-х класаў, а таксама іх настаўнікаў. Прычым папярэдне ўсім ім давядзецца прайсці адбор, адказваючы на пытанні па розных прадметах і выконваючы заданні (розныя ў кожнай вобласці, у тым ліку і творчыя). Пераможцы адборачных тураў будуць вызначаны да 8 верасня гэтага года і трапяць уласна на здымкі тэлепраекта «Я ведаю!». Усяго, як расказалі «Звяздзе» ў Белтэлерадыёкампаніі, запланавана для паказу 33 выпускі ў некалькі этапаў, а ў фінале будуць вызначаны 7 пераможцаў — з кожнай заяўленай паралелі, якіх арганізатары адзначаць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі для ўсяго класа.

Больш падрабязна з палажэннем і ўмовамі праекта можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце www.tvr.by.

Вікторыя ЗАХАРАВА

zaharava@zviazda.by

Загаловак у газеце: Веды — сіла!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.