Вы тут

Хоры з'едуцца 1-2 ліпеня на "Пеўчае поле" ў Мядзельскі раён


Дарослыя і дзіцячыя харавыя калектывы, ансамблі з народнай і акадэмічнай манерай выканання ад устаноў культуры, дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў з усёй Беларусі прымуць удзел у фестывалі харавога мастацтва "Пеўчае поле", які пройдзе ў Мядзельскім раёне 1-2 ліпеня, паведамілі ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.


Фота: embassybel.ru

Па ўмовах фестывалю выступіць на яго пляцоўцы змогуць па адным калектыву ад вобласці ў кожнай катэгорыі. У конкурсную праграму (да 6 хв.) павінны ўвайсці два творы на выбар з пазіцый, вызначаных арганізатарамі. Калектывы-ўдзельнікі таксама павінны падрыхтаваць пазаконкурсны абавязковы рэпертуар для выканання зводным хорам.

Мэта фестывалю "Пеўчае поле" - прапаганда і развіццё нацыянальнага харавога мастацтва, павышэнне мастацкага ўзроўню пеўчых калектываў, ўзбагачэнне іх рэпертуару, падтрымка і стымуляванне калектываў і іх удзельнікаў, патрыятычнае выхаванне насельніцтва.

Больш за паўстагоддзя прайшло з таго часу, як у Мядзельскім раёне нарадзіўся адзін з першых і самых галоўных песенных фестываляў Мінскай вобласці - "Пеўчае поле". Самыя яркія харавыя калектывы з розных куткоў Беларусі пастаянна прывозяць з сабой у дар нарачанскай зямлі іскрыстыя мелодыі, у якіх жыве адданасць роднаму краю, а таксама заключана багатую культурную спадчыну продкаў. Спачатку фестываль праводзіўся штогод як раённы, з цягам часу атрымаў статус абласнога мерапрыемства. А з 2015 года Міністэрства культуры надало фестывалю статус рэспубліканскага. Па традыцыі кожны раз адкрывае музычнае свята зводны хор, які выконвае вядомую песню "Нарач" на вершы Максіма Танка. Нязменным дырыжорам зводнага хору з'яўляецца народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар Міхаіл Дрынеўскі. Нязменны жа ганаровы госць фестывалю - Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І.Цітовіча.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.