Вы тут

Безгаспадарчых зямель стала менш


Укладзеныя ў маёмасць сродкі могуць прыносіць прыбытак не толькі асобна ўзятым суб'ектам гаспадарання, але і вобласці ў цэлым: у выглядзе падаткаў, заработнай платы і гэтак далей. Пра гэта ішла размова падчас выязной сесіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, прысвечанай эфектыўнасці выкарыстання на тэрыторыі Гомельскай вобласці нерухомай маёмасці.


Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Алег Барысенка адзначыў, што работа ў гэтым кірунку, у якой задзейнічаны ўсе ўзроўні ўлады, носіць сістэмны характар. Аднак, рэзерваў яшчэ дастаткова і таму неабходна і надалей працаваць над паляпшэннем эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне.

Дырэктар абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржмаёмасці Кацярына Зянкевіч расказала, што агульная плошча маёмасці, якая не выкарыстоўваецца ў Гомельскай вобласці, складае больш за 200 тыс. кв. м. Штогод гэты паказчык змяншаецца, але адначасова падчас аптымізацыі прадпрыемстваў з'яўляюцца новыя аб'екты. І ўсё ж у рэгіёне адбываецца зніжэнне ўдзельнай вагі плошчаў, якія не выкарыстоўваюцца. Калі чатыры гады таму гэты паказчык складаў 3,7%, то сёння ён зменшыўся да 1,4%.

Летась, падчас маштабнага абследавання раёнаў Гомельшчыны, было выяўлена больш за 5,5 тыс. такіх аб'ектаў. Праз сем месяцаў з моманту завяршэння абследавання прыцягнута ў гаспадарчы абарот або знесена каля 25% ад выяўленых дзяржаўных аб'ектаў і аб'ектаў ААТ з доляй дзяржаўнай уласнасці. Яшчэ 56% аб'ектаў плануецца задзейнічаць сёлета да канца года.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.