Вы тут

Еўрапарламентарыі абмяркуюць ключавыя пытанні адносін Беларусі і ЕС


Дэлегацыя, якая складаецца з пяці членаў Еўрапейскага парламента, зробіць афіцыйны візіт у Мінск 18-19 ліпеня, паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.


Члены Еўрапейскага парламента сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускага ўрада і парламента, каб абмеркаваць ключавыя пытанні двухбаковых адносін ЕС і Беларусі і перашкоды, якія застаюцца на шляху да больш цеснага супрацоўніцтва. Дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, праінфармавалі ў прадстаўніцтве.

Дэпутаты прыбудуць у Мінск пад кіраўніцтвам старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Еўрапарламента Багдана Здраеўскага. У дэлегацыю ўваходзяць парламентарыі з Польшчы, Літвы, Латвіі і Германіі, якія прадстаўляюць чатыры палітычныя групы Еўрапейскага парламента.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.