Вы тут

У Турцыі знойдзены самы старажытны смайлік


Анаталійскае агенцтва паведаміла пра знойдзены падчас раскопак на поўдні Турцыі старажытны смайлік. Як мяркуецца, дадзеная графічная выява ўсмешлівай асобы з'яўляецца самай старажытнай.


У ходзе археалагічных работ у горадзе Каркамыш ў правінцыі Газіянтэп навукоўцы знайшлі збан, на якім і заўважылі знак. "Мы зрабілі адну з самых цікавых знаходак у гэтым сезоне. Падобна на тое, мы выявілі самы старажытны смайлік ў свеце. На жаль, нам невядома, з якой мэтай майстар нанёс яго на збан, але мы яго называем усмешкай. Мяркуем, што посуд выкарыстоўваўся для падачы традыцыйнага напою ў краінах усходу - шарбету", - заўважыў прафесар Балонскага універсітэта і кіраўнік турэцка-італьянскай групы археолагаў, Мікола Маркеці.

Збан быў выраблены прыкладна ў 1700 годзе да нашай эры. "Больш за ўсё, вядома, кідаецца ў вочы ўсмешлівы твар, - адзначыў Маркеці. - Мы выявілі смайлік толькі пасля таго, як група майстроў-рэстаўратараў аб'яднала ўсе расколатыя часткі сасуда".

Дадзеную знаходку спецыялісты перададуць у Археалагічны музей, які знаходзіцца ў Газіянтэпе.

Раскопкі ў раёне старажытнага горада Каркамыш вядуцца ўжо каля сямі гадоў. У іх удзельнічаюць археолагі са Стамбульскага універсітэта і Універсітэта Газіянтэпа. Сярод спонсараў выступаюць Міністэрства культуры і турызму Турцыі і таксама МЗС Італіі.

Падрыхтавала Юлія Мініч

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.