Вы тут

Спачатку заклаў, пасля прадаў


Пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці пагражае кіраўніку двух прыватных таварыстваў па распілоўцы драўніны, размешчаных у Асіповіцкім раёне. Мужчына абвінавачваецца ў тым, што незаконна прадаў сваю долю ў бізнесе аднаго з таварыстваў і ўжо закладную нерухомасць другога.


— Размова ідзе пра 55 тысяч долараў, якія прадпрымальнік атрымаў па распісцы ад пакупнікоў, — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкин. — Пры гэтым ён схаваў ад іх інфармацыю, што аб'екты нерухомасці ўжо знаходзяцца ў закладзе ў ААТ «Беларускі народны банк» па раней атрыманых крэдытах і маецца судовае рашэнне аб звароце спагнання на закладзеную маёмасць і абавязацельствы ў сувязі з незваротам крэдытаў.

У дачыненні да абвінавачанага распачата крымінальная справа па частцы 4 артыкула 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства).

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.