Вы тут

У Мінску пройдзе спартыўны фестываль для ўдзельнікаў студатрадаў


5 жніўня IV гарадскі спартыўны фестываль для ўдзельнікаў сталічных студэнцкіх атрадаў аб'яднае 300 байцоў студэнцкіх атрадаў сталіцы. (11.00, стадыён БНТУ, пр.Незалежнасці, 61, заезд праз кантрольна-прапускны пункт па вуліцы Я.Коласа).


У спартыўным свяце, накіраваным на папулярызацыю здаровага ладу ў маладзёжным асяроддзі, а таксама развіццё культуры студатрадаўскага руху прымуць удзел каля 30 каманд, якія сфарміраваны са студэнцкіх атрадаў рознага профілю: будаўнічых, педагагічных, сэрвісных, экалагічных, сельскагаспадарчых, а таксама студэнцкі будаўнічы атрад з Санкт -Пецярбурга, сфармаваны маладзёжнай агульнарасійскай грамадскай арганізацыяй «Расійскія Студэнцкія Атрады».

У ходзе фестывалю байцы студэнцкіх атрадаў памераюцца сіламі ў чатырох відах спорту. Праграма ўключае ў сябе як камандныя дысцыпліны (футбол, валейбол, перацягванне каната), так і індывідуальныя першынства (гіравы спорт). Усе ўдзельнікі спаборніцтваў будуць узнагароджаны памятнымі прызамі.

Цэнтральным мерапрыемствам Фестывалю стане «Адкрыты дыялог" на тэму "Студатрады сёння: погляд у будучыню».

Экспертамі дыскусіі выступяць: Дзмітрый Семянкевіч — намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва, Эліна Брага — другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ», кіраўнікі Мінгарвыканкама і вядучых прадпрыемстваў сталіцы.

Даведка. У трэцім працоўным семестры 2017 года з дапамогай структур Мінскага гарадскога штаба студэнцкіх атрадаў у складзе студэнцкіх атрадаў працаўладкавана больш за 1,5 тысячы прадстаўнікоў моладзі.

Сталічныя студэнцкія атрады працуюць на знакавых аб'ектах: будаўніцтве трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, будынка Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, Цэнтра па мастацкай гімнастыкі — Мінскай гарадской маладзёжнай будоўлі, рэканструкцыі сталічнага стадыёна “Дынама”. Акрамя таго, студэнцкія будаўнічыя атрады БДУІР, БНТУ і Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа — на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі — аб'ектах будаўніцтва Беларускай АЭС.

Першы спартыўны фестываль для байцоў студэнцкіх атрадаў сталіцы па ініцыятыве Мінскай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ” адбыўся 1 жніўня 2013 года і сабраў каля 100 удзельнікаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.