Вы тут

Тэхналогію 5G запусцяць у Кітаі ў тэставым рэжыме


Аб гэтым паведамілі галоўныя аператары сотавай сувязі.


Тры галоўных тэлекамунікацыйных аператара Кітая маюць намер у тэставым рэжыме запусціць тэхналогію 5G ў некалькіх гарадах на працягу другога паўгоддзя бягучага года, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Пілотныя праекты будуць запушчаны ў такіх гарадах, як Пекін, Шанхай, Чунцын, Гуанчжоу, Нанкін, Сучжоу і Нінбо, паведамілі крыніцы ў кампаніях China Mobile, China Unicom і China Telecom. У гэтых гарадах кампаніі правядуць тэставанне тэхналогіі 5G, будуць пабудаваны адпаведныя базавыя станцыі і запушчаны такія дадаткі як "аўтаномнае кіраванне", "разумныя гарады" і "разумныя дамы". 

Не выключаецца магчымасць далейшага запуску пілотных праектаў яшчэ як мінімум у 10 гарадах правінцый Цзянсу, Хайнань, Шаньсі, Шаньдун, Чжэцзян і Хэбэй. Рэалізацыя гэтых праектаў, як мяркуюць спецыялісты, будзе спрыяць таму, што Кітай будзе адыграваць лідзіруючую ролю ў развіцці стандартаў 5G у свеце і пракладзе шлях камерцыялізацыі і далейшаму развіццю гэтай тэхналогіі. 

Дарэчы, у Кітаі камерцыйнае ўкараненне пятага пакалення мабільных сетак чакаецца да 2020 года.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.