Вы тут

У выхадныя некалькі здарэнняў на вадзе трапілі ў зводкі ратавальнікаў


У выхадныя дні адразу некалькі здарэнняў на вадзе трапілі ў зводкі ратавальнікаў. Патанула маці дваіх дзяцей, жанчына атрымала траўмы, катаючыся на гідрацыкле, мужчына нырнуў і не вынырнуў...


У нядзелю а 12-й гадзіне ў МНС па лініі дзяжурна-дыспетчарскай службы паступіла паведамленне пра тое, што каля вёскі Смычок Буда-Кашалёўскага раёна патанула сям'я.

Відавочцы сталі сведкамі, як на Дняпры праплывалі целы жанчыны і дваіх дзяцей. Кінуўшыся ў ваду, два адпачываўшыя кіроўцы і педагог дзіцячага дома выцягнулі патанулых з вады. Ім удалося адкачаць дзяўчынку і хлопчыка — пагодкаў 3 з паловай і 4 з паловай гадоў. Медыкі, якія прыбылі, канстатавалі смерць іх маці. Дзеці разам з бацькам дастаўлены ў бальніцу.

У гэты ж дзень у раённую бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці была дастаўлена жыхарка Драгічына, якая каталася на гідрацыкле. Кіруючы транспартным сродкам, яна сутыкнулася з берагам і ўпала на дрэва.

За дзень да гэтага ў Гродзенскім раёне мужчына пайшоў купацца ў вадаёме каля вёскі Караліно. Дарэчы, на купанне ў гэтым месцы дзейнічае забарона. Нырнуўшы ў ваду, больш на паверхні вады ён не з'яўляўся.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вада не даруе неасцярожнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.