Вы тут

Выстава арыгамі адкрыецца ў Мінску 17 жніўня


Выстава арыгамі "Шлях да Саторы" беларускага майстра, двухразовага пераможцы міжнароднай алімпіяды па гэтаму віду мастацтва Дзмітрыя Лысюка адкрыецца ў Мінску 17 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.


Экспазіцыя размесціцца ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Тут будуць прадстаўлены ўнікальныя работы майстра, створаныя на працягу апошніх 7 гадоў: мазаікі, кусудамы, класічнае арыгамі, мастацкія фатаграфіі.

Мэта выставы - папулярызацыя традыцыйнага японскага мастацтва стварэння твораў з паперы, якое атрымала шырокае развіццё ў свеце. Саторы ў медытатыўнай практыцы дзэн-будызму прынята лічыць станам азарэння, перажыванне вопыту спасціжэння сапраўднай прыроды чалавека праз дасягненне "стану адной думкі".

Азнаёміцца ​​з працамі Дзмітрыя Лысюка можна да 31 жніўня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.