Вы тут

Міністэрства адукацыі пераходзіць у воблака beСloud


Інтэрнэт-партал мінадукацыі www.edu.gov.by пераходзіць на рэсурсы Рэспубліканскай воблачнай платформы кампаніі beCloud. Супрацоўніцтва прадугледжвае развіццё высокавытворчых лічбавых рашэнняў і воблачных сэрвісаў у галіне адукацыі на базе FusionCloud кампаніі Huawei, генеральнага падрадчыка Рэспубліканскай воблачнай платформы.


“Калі раней Міністэрства адукацыі было вымушана разгортваць інфраструктуру на сваіх серверах, то цяпер у яго з’явілася магчымасць захоўваць уласныя рэсурсы і рэзервовыя копіі на аддаленай пляцоўцы, — аб інфраструктуры цяпер будзе клапаціцца beCloud, — кажа генеральны дырэктар beCloud Сяргей ПАБЛАГУЕЎ. — У арганізацыі больш не будзе неабходнасці набываць, устанаўліваць і падтрымліваць дарагія сістэмы захоўвання”. Віртуальная інфраструктура — адзін з самых распаўсюджаных сцэнарыяў выкарыстання воблачных тэхналогій. Можна размяшчаць вэб-старонкі на фізічных машынах, але гэта можа выклікаць праблемы пры ўкараненні новых сэрвісаў і функцый. Аднак калі заказчык атрымлівае магчымасць работы ў воблаку, ён не будзе мець цяжкасцяў, напрыклад, пры маштабіраванні свайго рашэння.

Лічбавая трансфармацыя грамадскага жыцця стала асноўным трэндам апошніх гадоў. Воблачная платформа beCloud размешчана на базе Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных з выкарыстаннем інфраструктуры Адзінай сеткі перадачы даных. Дата-цэнтр beCloud — адзін з найбольш сучасных і надзейных ва Усходняй Еўропе. Воблачная платформа разгорнута на базе дата-цэнтра для прадастаўлення доступу да воблачных сэрвісаў усім дзяржаўным органам, а таксама камерцыйным кампаніям.  

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.