У Маскоўскае РУУС сталіцы звярнуўся жыхар гарпасёлка Мір Гродзенскай вобласці з заявай аб тым, што невядомы мужчына адкрыта з ужываннем гвалту выкраў у яго мабільны тэлефон.
Пацярпелы расказаў, што накіроўваўся на вакзал, каб паехаць дадому. Калі ён выйшаў з аўтобуса на прыпыначным пункце на вуліцы Бабруйскай, услед за ім з аўтобуса выйшаў мужчына і стаў наносіць яму ўдары па галаве кіем. Пасля чаго выхапіў з нагруднай кішэні кашулі мабільны тэлефон і сышоў.
Выкрадзены тэлефон зламыснік здаў у ламбард, а пасля быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС. 47-гадовы мужчына з'яўляецца інвалідам другой групы і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і рабаванне. Цяпер яму пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.