Вы тут

Палатачны сезон


Прыхаджане храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы зладзілі традыцыйны паход.

Сёлета ў ім паўдзельнічала больш за 150 чалавек. Гэта юныя навучэнцы нядзельнай школы, юнакі і дзяўчаты з маладзёжнага брацтва ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага і юнацкага клуба ў гонар прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, а таксама іх бацькі.


Па звестках «Сельскай праўды», лагер размясціўся ў вёсцы Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна. «Мы заўсёды весела і з карысцю праводзім час на прыродзе, на свежым паветры, адпачываем целам і душой, гуляем у футбол, валейбол, шашкі, арганізоўваем квэст-гульні, спаборніцтвы-падарожжы па станцыях, «Хвіліну славы», дзе кожны паказвае свае таленты і здольнасці, — расказвае Марыя Захарчук, якая ўжо не першы год разам з сям'ёй удзельнічае ў паходзе. — Я лічу, што ў выніку мы становімся дружнейшымі, бліжэйшымі і раднейшымі адно аднаму».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.