Вы тут

У Заслаўі пацярпелі гледачы цырка-шапіто


Частка трыбун для гледачоў абрынулася ў цырку-шапіто «Сірыус» у Заслаўі. Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары. Трыбуны паваліліся пры рассаджванні гледачоў перад пачаткам выступлення.


У выніку здарэння пацярпелі шэсць чалавек: двое дзяцей і чацвёра дарослых, сярод якіх цяжарная жанчына, яе даставілі ў другі радзільны дом сталіцы. У Мінскую абласную бальніцу трапілі пяць чалавек. Ва ўсіх пацярпелых траўмы рознай ступені цяжкасці — удары і пераломы. Пасля агляду 8-гадовую дзяўчынку і 12-гадовага хлопчыка адпусцілі дадому. Двое дарослых таксама адмовіліся ад шпіталізацыі. Згодна з апошняй інфармацыяй, у бальніцы застаецца 62-гадовая пенсіянерка. Жанчына атрымала траўму, якая не пагражае яе жыццю. Стан пацыенткі здавальняючы, медыкі папярэдне абяцаюць выпісаць жанчыну на наступным тыдні. Ідзе праверка ўсіх абставін таго, што здарылася. Вядома, што гэта было ўжо другое выступленне згаданага перасоўнага цырка ў Заслаўі. Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па факце здарэння ў цырку-шапіто ў Мінскім раёне.

Дапытваюцца сведкі, відавочцы, пацярпелыя, а таксама работнікі цырка і службовыя асобы. Следства запатрабавала ўсю неабходную дакументацыю па вырабе і эксплуатацыі цыркавога абсталявання, трыбуны для гледачоў, а таксама дакументы, якія рэгламентуюць тэхніку бяспекі па аказанні гэтага віду дзейнасці. Устанаўліваюцца прычыны і абставіны здарэння.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Гэта быў не трук...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.