Вы тут

beCloud запускае воблачную платформу для дзяржарганізацый


Новы праект дазволіць значна зэканоміць расходы, аптымізаваць прыбытак і пазбегнуць верагоднай рызыкі, а таксама істотна палепшыць узровень надзейнасці і бяспекі вядзення бізнесу дзяржаўных арганізацый.  


Фота: nerohelp.info

Пастаўшчык воблачных рашэнняў, кампанія beCloud, аб’явіла аб запуску глабальнага праекта G-Clo​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​ud, створанага спецыяльна для дзяржаўных арганізацый Беларусі. Звыш пяці тысяч дзяржустаноў атрымліваюць шырокія магчымасці па выкарыстанні воблачных тэхналогій, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням бяспекі.  

G-Cloud — першы абаронены воблачны сэрвіс краіны, сертыфікаваны па стандарце патрабаванняў да комплексных сістэм абароны інфармацыі. Кліентам даступныя паслугі класу IaaS, «інфраструктура як сэрвіс», ключавыя прадукты воблачнай платформы і дата-цэнтру — colocation і доступ да ліцэнзаванага праграмнага забеспячэння. Супрацоўніцтва прадугледжвае развіццё лічбавых рашэнняў і воблачных сэрвісаў на базе FusionCloud кампаніі Huawei, генеральнага падрадчыка Рэспубліканскай воблачнай платформы. Абсталяванне G-cloud размяшчаецца ў адзіным у краіне дата-цэнтры, сертыфікаваным па стандарце надзейнасці UptimeInstitute, TIER III Facility (ЗША).

«Нам удалося стварыць G-Cloud у адпаведнасці з асаблівасцямі ІТ-задач і патрабаванняў дзяржаўнага сектару. Мы гатовы прадаставіць надзейную пляцоўку для дзяржаўных ІТ-праектаў», — адзначае генеральны дырэктар beCloud Сяргей ПАБЛАГУЕЎ.

Паводле спецыяльнага пагаднення beCloud мае магчымасць пастаўляць праграмныя прадукты карпарацыі Microsoft са значнай перавагай у кошце і магчымасцю цэнтралізаванай закупкі з адной крыніцы. Глабальная мэта праекта G-cloud — стварэнне нацыянальнай воблачнай платформы, якая дазволіць дзяржаве істотна знізіць затраты на ІТ. Запуск воблачнай платформы дазваляе Беларусі эфектыўна выкарыстоўваць сучасныя інструменты ў галіне кіравання IT-інфраструктурай. У бліжэйшы час можна будзе рэалізаваць сацыяльна значныя для краіны праекты — стварыць сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, кіравання энергетыкай, транспартам, аховай здароўя, адукацыяй. Воблачныя тэхналогіі сёння называюць адным з тых інструментаў, якія дазваляюць рэалізаваць інавацыйныя праекты без маштабных бюджэтных укладанняў. 

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.